BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пілігрымка да закрытага храма ў Рагачове сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў

Паломнікам далі магчымасць зайсці ў касцёл святога Антонія Падуанскага, які пустуе ўжо амаль 100 гадоў, піша Katolik.life.

Пешая пілігрымка каталіцкіх вернікаў са Жлобіна ў Рагачоў штогод праходзіць да дня памяці святога Антонія, і гэтым разам стала ўжо 15-й. Пілігрымка сабрала звыш 70 чалавек, удвая больш,чым у мінулыя гады, – гэта былі вернікі са жлобінскай парафіі, а таксама з Менску, Гомеля, Светлагорска і Нароўлі.

Паўразбураны рагачоўскі храм ужо працяглы час спрабуюць аднавіць. Касцёл унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Рэстаўрацыйныя працы пачаліся ў 2003 годзе. Аднак мясцовыя парафіяне па-ранейшаму моляцца ў капліцы.

Фота з сайта katolik.life