BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Побач з пунктам пропуску «Брэст» пашыраць зону чакання

Паблізу з пунктам пропуску «Брэст» пашыраць зону чакання, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Фота: t.me/customs_bel

«Ужо ў верасні пачнуцца работы па пашырэнні больш чым у чатыры разы зоны чакання паблізу пункта пропуску. Цяперашняя пляцоўка разлічаная на 135 машына-месцаў, пасля рэканструкцыі яе магчымасці дазволяць размясціць 500 аўто. Беларускі бок пастаянна прымае магчымыя меры, каб такое чаканне забяспечыць камфортнымі ўмовамі», — гаворыцца ў паведамленні.

Дзяржаўны мытны камітэт адзначыў, што закрыццё ўсіх пунктаў пропуску для пасажырскага руху на беларуска-польскай мяжы, акрамя «Брэста», сур’ёзна адбіваецца на колькасці ў чэргах легкавых аўто, якія ідуць на выезд з Беларусі.