Пасля ўвядзення новага пакета санкцый супраць Беларусі, суседнія краіны Еўразвязу паступова ўводзяць усё новыя абмежаванні ў дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асоб.
Так, палякі перасталі прапускаць праз сваю мяжу аўтамабілі на беларускай рэгістрацыі, калі ў салоне няма ўласніка аўтамабіля. Па словах удзельнікаў памежных тэлеграм-чатаў, не прапускаюць нават пры наяўнасці даверанасці, у тым ліку генеральнай. Таксама пад забарону на ўезд у Польшчу патрапілі транспартныя сродкі, якія належаць юрыдычным асобам.
Удзельнікі чатаў пішуць таксама, што з 10 ліпеня ў Польшчу з Беларусі больш нельга будзе везці цыгарэты і алкаголь. Яны спасылаюцца на інфармацыю, атрыманую ад польскіх мытнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя