BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча спрасціла для беларусаў парадак выдачы праязнога дакумента іншаземца

Змены ў заканадаўстве былі ўведзеныя дзвюма пастановамі міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, якія набылі моц 1 ліпеня 2023 году.

На падставе першай з гэтых дзвюх пастаноў грамадзяне Беларусі былі вызваленыя ад неабходнасці аплачваць збор за выдачу польскага праязнога дакумента для іншаземца. Вызваленне ад аплаты з’яўляецца бестэрміновым і будзе дзейнічаць да часу, пакуль гэтая пастанова будзе мець юрыдычную сілу. Урадавы сайт, разам з польскай версіяй, падае і версію па-беларуску.

Цяпер грамадзяне Беларусі могуць падаць заяву на выдачу польскага праязнога дакумента для іншаземца на преферэнцыйнай аснове. У яе рамках павінны быць выкананы наступныя ўмовы:

– іншаземец згубіў свой праязны дакумент, або яго праязны дакумент быў знішчаны ці з’яўляецца неактуальным (страціў дзеянне), або ён не меў да гэтага часу праязнога дакументу;

– іншаземец мае пастаянны (бестэрміновы) дазвол на жыхарства, доўгатэрміновы дазвол на жыхарства рэзідэнта Еўрапейскага звязу, гуманітарны дазвол на жыхарства, статус дадатковай аховы ці часовы дазвол на жыхарства (у апошнім выпадку незалежна ад падставы, на якой дакумент быў выдадзены).

Узор польскага праязнога дакументу для іншаземца можна знайсці ТУТ.

Актуальны ўзор формы заявы на выдачу польскага праязнога дакументу для іншаземца можна спампаваць ТУТ