12 кастрычніка 2025 году на польскіх межах будзе запушчана ўдасканаленая сістэма ўезду/выезду, якая будзе лічбава рэгістраваць грамадзян трэціх краін, якія ўязджаюць і выяжджаюць з Шэнгенскай зоны.

Новая сістэма дазволіць імгненна атрымаць доступ да звестак аб знаходжанні замежніка. Гэта азначае канец пашпартных штэмпеляў. Сістэма будзе рэгістраваць біямэтрычныя звесткі ўсіх падарожнікаў з краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ. Новая сістэма забяспечыць усім праваахоўным органам Еўрапейскага Звязу хуткі доступ да інфармацыі пра дату і месца ўезду замежніка ў Шэнгенскую зону, а таксама аб яго статусе пражывання — незалежна ад таго, у якой краіне ЕЗ ён знаходзіцца. Да 10 красавіка 2026 году практыка прастаўлення штампаў у пашпартах замежнікаў будзе спынена.






