BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча забараніла вываз тавараў фізічнымі асобамі ў Беларусь

Польская мытня перастала афармляць чэкі Tax Free на шэраг тавараў, якія вывозяцца фізічнымі асобамі ў Беларусь.

Таксама такія тавары больш не прапускаюць праз мяжу. Такія паведамленні з’явіліся сёння ў памежных чатах.

Мытня ў Цярэспалі больш не пацвярджае Tax Free. На зялёным канале ў машын правяраюць вываз тавараў (тэхніка, запчасткі). Нават без афармлення Tax Free не прапускаюць, – паведамілі адміністратары чата. У чаце таксама пішуць, што правезці можна прадукты харчавання, лекі, каву, парашок.

Супрацоўнікі мытні спасылаюцца на апошні пакет санкцыяў супраць Беларусі. Сапраўды, рэгламент ЕЗ быў дапоўнены артыкулам 1bb, які абвяшчае:

“Забараняецца прадаваць, пастаўляць, перадаваць ці экспартаваць, прама ці ўскосна, тавары, якія маглі б спрыяць, у прыватнасці, умацаванню беларускіх прамысловых магутнасцяў. Акрамя прамысловага абсталявання і сыравіны ў спісе можна знайсці ў тым ліку тавары, запатрабаваныя ў простых людзей, напрыклад: смартфоны, сродкі аўдыё і відэазапісы, запчасткі, маніторы, праектары ды іншае”.

Трэба адзначыць, што ў рэгламенце ёсць і іншыя пералікі, якімі забаронены ўвоз у Беларусь з ЕЗ тых ці іншых тавараў. Напрыклад, у пералічаны прадметы раскошы, якія не могуць пастаўляцца ў Беларусь. Там можна знайсці ікру, труфелі, цыгары, дарагія аўтамабілі і матацыклы.