Праз пункты пропуску «Краковец» і «Рава-Руская» аднавілі рух грузавікоў.
Праз пункты пропуску «Краковец» і «Рава-Руская», якія блакавалі польскія перавозчыкі, аднавілі рух грузавікоў.
Пра гэта інфармуе Дзяржпагранслужба Украіны.
Паводле інфармацыі ад Памежнай службы Польшчы, сёння блізу 16:00 паводле кіеўскага часу скончылася акцыя пратэсту перад пунктамі пропуску «Краковец – Карчова» і «Рава-Руская – Грэбенне».
«Афармленне і пропуск праз мяжу грузавых транспартных сродкаў у двух кірунках ажыццяўляецца ў звычайным рэжыме», – адзначае ДПСУ.
Ведамства ўдакладняе, што зараз на ўезд ва Украіну перад гэтымі пунктамі пропуску чакаюць амаль 700 грузавікоў.