Адпаведна амаль уся тэрыторыя Польшчы на сёння пакрытая аранжавымі і жоўтымі роўнямі небяспекі. Максімальная тэмпература на працягу сённяшняга дня можа скласці 33 градусы цэльсія.
Для Падляшша выдалі папярэджанне першай ступені, якое будзе дзейнічаць ад поўдня і да вечара. Першая ступень папярэджання ўводзіцца, калі небяспечныя метэаралагічныя з’явы могуць прывесці да матэрыяльных страт і пагражаць здароўю і жыццю людзей. Неабходна абмежаваць знаходжанне на сонцы, піць больш вады, адпаведна апранацца, пазбягаць фізічнай працы.
Беларускае Радыё Рацыя