Экстрэмальныя ўмовы надвор’я ахопяць большую частку Польшчы з нядзелі да панядзелка, інфармуе БСПР.

У некалькіх рэгіёнах дзейнічаюць папярэджанні III ступені – чакаюцца моцныя дажджы да 120 мм, навальніцы з ветрам да 80 кіламетраў на гадзіну і магчымы град.
Найгоршая сітуацыя прагназуецца на поўдні краіны – у Апольскім, Сілезскім і Малапольскім ваяводствах. У тузіне ваяводствах, у тым ліку Паморскім і Мазавецкім, Урадавы цэнтр бяспекі выдаў сігнал трывогі з-за магчымых падтапленняў.
Людзей просяць не набліжацца да рэкаў і выконваць указанні службаў. Метеаролагі таксама папярэджваюць пра павышэнне ўзроўню вады ў польскіх рэках. У шэрагу рэгіёнаў могуць быць перавышаныя крытычныя значэнні.
Найбольш інтэнсіўныя ападкі чакаюцца сёння, 27 ліпеня, пасля абеду і ўначы на панядзелак.






