BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польскія візавыя цэнтры змянілі правілы рэгістрацыі на падачу дакументаў для беларусаў

Польскія візавыя цэнтры ў Беларусі мяняюць правілы верыфікацыі пры рэгістрацыі на падачу дакументаў, паведамляецца на сайце VFS Global.

Фота: polsha24.com

Цяпер пацвярджаць асобу трэба будзе анлайн — для гэтага трэба будзе пазаваць перад камерай з арыгіналам пашпарта. Кожны заяўнік павінен зарэгістравацца асобна, акрамя выпадкаў рэгістрацыі сям’і (муж і жонка, непаўналетнія дзеці).

У гэтым выпадку верыфікацыю дастаткова прайсці камусьці аднаму з сям’і (паўналетняму). Пры наведванні візавага цэнтру асабіста па «сямейнай» рэгістрацыі трэба будзе ўзяць з сабой дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва. Мяркуецца, што новыя меры дапамогуць знізіць нагрузку на сайт візавага цэнтру і абараніць яго ад рэгістрацыі праз ботаў.