На тэрыторыі зоны чакання міжнароднага аўтадарожнага пункта пропуску “Брэст” пачаў працаваць кругласуткавы пост хуткай медычнай дапамогі, паведамляе афіцыйны Telegram-канал Берасцейскага гарвыканкама.
“Першая брыгада хуткай дапамогі пачне дзяжурства на тэрыторыі зоны чакання аўтадарожнага пункта пропуску “Брэст” у 00:00 3 верасня”, – удакладняецца ў паведамленні.
Нагадаем, зараз на беларуска-польскай мяжы дзейнічаюць толькі два пункты пропуску: адзін для грузавога аўтатранспарту і адзін для пасажырскага.