Роўні вады перавышаюць адзнакі выхаду на пойму на прытоках Нёмана і Бярэзіны. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«На Дзвіне ў Віцебску і Полацку, Дняпры на ўчастку Орша – Магілёў, Бярэзіне каля Светлагорска, асобных іх прытоках і некаторых прытоках Заходняга Буга назіраецца рост роўняў вады з суткавай інтэнсіўнасцю 1-11 см. На астатнім працягу рэк, а таксама на Нёмане, Віліі, Сожы і Прыпяці адбываецца спад роўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-9 см за суткі. Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на Нёмане ў Гародні, Дняпры ў Магілёве, Жлобіне, Рэчыцы і гарадскога пасёлка Лоеў, Бярэзіне ў Бабруйску і Светлагорску, Сожы ў Слаўгарадзе, Крычаве і Гомелі», – распавялі ў Белгідрамеце.
Роўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на прытоку Нёмана рацэ Рось каля вёскі Студзянец і прытоку Бярэзіны рацэ Бобр каля вёскі Куты.
Тэмпература вады крыху панізілася і складае ад плюс 13 да плюс 22 градусаў у рэках, а ў вадаёмах — ад плюс 18 да плюс 22 градусаў.
Паводле інфармацыі гідролагаў, у бліжэйшую пяцідзёнку істотных змен у роўневым і тэрмічным рэжымах рэк не чакаецца.






