BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пралескі засыпалі Бернардынскія могілкі ў Вільні

Напрыканцы сакавіка Бернардынскія могілкі ў сталіцы Літвы становяцца інстаграмным месцам. Сюды прыходзяць жыхары і турысты Вільні, каб пабачыць засыпаны блакітнымі сцыламі (сібірскімі пралескамі) цвінтар і сфатаграфаваць гэты прыродны цуд.

Гэта месца спачыну шматлікіх дзеячаў культуры, навукі і гісторыі Беларусі, Літвы і Польшчы. На могілках пахаваныя вядомыя не толькі вядомыя дзеячы культуры, навукі, мастацтва, фатографы, а таксама і паўстанцы 1863 года.

Сярод спачылых на Бернардзінскім цвінтары – прафесар Віленскага ўніверсітэта Лявон Бароўскі, які першым прызнаў талент свайго вучня Адама Міцкевіча.

Таксама тут спачывае разам са сваім мужам знакамітая Каміла Марцінкевіч,  якая была сімвалам паўстання ў Менску. Дакладнае месца яе пахавання было знойдзенае толькі 15 гадоў таму навучэнцамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Бернардынскія могілкі ў Вільні — адзін з найстарэйшых і найбольш каштоўных некропаляў горада, заснаваны ў 1810 годзе манахамі-бернардынамі на Зарэччы (Ужупісе).

Беларускае Радыё Рацыя