Літва плануе скараціць напалову колькасць дазволаў на міжнародныя пасажырскія перавозкі з Беларуссю, паколькі колькасць людзей, якія перасякаюць мяжу, расце.

Па словах кіраўніка Літоўскай адміністрацыі транспартнай бяспекі Генюса Лукошуса, за апошнія паўгода было праверана больш за шэсць дзясяткаў аўтобусаў, якія перавозяць людзей у Беларусь, і толькі адзінкі абыходзіліся без парушэнняў. “З 64 праверак было выяўлена 25 выпадкаў, калі ў аўтобусаў не было неабходнага дазволу на паездку”, — сказаў ён. За парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў накладаюцца штрафы ад 2500 еўра да 3000 еўра, а за паўторнае парушэнне — ад 3000 да 3500 еўра.
Цяпер паміж Літвой і Беларуссю дзейнічаюць 58 міжнародных маршрутаў.
Беларускае Радыё Рацыя