BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праз месяц Беларусь і Расея будуць прызнаваць візы адзін аднаго

З сярэдзіны студзеня Беларусь і Расея будуць узаемна прызнаваць свае візы. МЗС Расеі паведаміў аб завяршэнні ўсіх тэхнічных працэдур па ўступленні ў сілу міжурадавага пагаднення паміж краінамі. Пра гэта ў інтэрв’ю газеце «Рэспубліка» распавёў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Алег Андрэйчык. Гэта значыць, што турысты, якія едуць у Расею па візе, змогуць наведаць і Беларусь. І наадварот.

Па словах Андрэйчыка, у такіх паездках асабліва зацікаўлены вандроўцы з Кітая, Індыі, краін Персідскага заліва. У Мінспорту і турызму спадзяюцца, што туркампаніі Беларусі і Расеі будуць супрацаваць у гэтым кірунку.