BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прямыя авіярэйсы могуць злучыць Менск з шасцю рэгіёнамі Расеі

Прямыя авіярэйсы могуць злучыць Менск з шасцю рэгіёнамі Расейскай Федэрацыі. Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты на пасяджэнні групы высокага ўзроўню Саўміна Саюзнай дзяржавы.

«Плануем і далей пашыраць авіязносіны паміж нашымі краінамі, у тым ліку паміж абласнымі гарадамі Беларусі і рэгіёнамі Расейскай Федэрацыі. Спадзяёмся на хуткае адкрыццё новых рэйсаў з Менска ў Краснадар, Уладзікаўказ, Валгаград, Омск, Цюмень і Растоў-на-Доне. Называю тыя гарады, па якіх ідзе актыўная работа проста зараз», — заявіў ён, перадае БелТА.

Круты таксама дадаў, што з 15 снежня трэцяя пара цягнікоў «Ластачка» будзе курсіраваць паміж Менскам і Масквой штодня. Цяпер яна ходзіць толькі па выходных.

У 2026 годзе плануюць адкрыць і прамыя цягнікі па маршрутах Віцебск — Смаленск і Орша — Смаленск.