Праз праблемы ў працы праграмнага абсталявання мытных баз Літва прыпыніла ўезд фур праз пункт пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог). Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

“Папярэдне, рух адновіцца не раней за 20:00 у суботу, — гаворыцца ў паведамленні. — Афармленне легкавога транспарту і аўтобусаў працягваецца ў штатным рэжыме”.






