Міністэрства прыродных рэсурсаў ліквідавала батанічны помнік «Астраўныя ельнікі Добрушскія» ў Добрушскім раёне. Плошча аб’екта скарацілася да 6,9 гектара праз масавае ўсыханне дрэў.

Прадстаўнік Альянсу «Зялёная Беларусь» Уладзіслаў Шумак каментуе сітуацыю і адзначае, што гэта частка агульнай тэндэнцыі для Беларусі і Падляшша:
-Эксперты гаварылі, што змена клімату на Беларусі, гэта з’яўленне і павелічэнне новай паўднёвай кліматычнай зоны – Палескай так званай зоны. Яно будзе таксама праяўляцца ў тым, што частка традыцыйнага дрэвастою будзе змяншацца. І гэта ў першую чаргу менавіта елка. І елку мы ўбачым толькі з пітомнікаў.
Па словах эксперта, у той жа час у Беларусі пашырыныя амаль у два разы ахоўныя межы іншых ельнікаў у Маларыцкім раёне («Маларыцкія» і «Пажэжынскія») і Калінкавіцкіх ельнікаў у Гомельскай вобласці. На тэрыторыі помнікаў па-ранейшаму забароненыя работы, якія могуць змяніць рэльеф або водны рэжым, здабыча карысных выкапняў і суцэльныя высечкі лесу.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя




