BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пустыя Баброўнікі

З моманту адкрыцця ў лістападзе 2025 года памежны пункт пропуска «Баброўнікі» здзіўляе нязвыклай незагружанасцю аб’екта. Раней доўгія шматкіламетровыя чэргі, да якіх прызвычаіліся кіроўцы і пасажыры, цяпер адсутнічаюць, а рух праз мяжу адбываецца досыць хутка.

Пустыя Баброўнікі
Пустыя Баброўнікі

Па стане на 3 сакавіка 2026 года на пункце сітуацыя спакойная: з боку Беларусі заўважаны дзве легкавыя машыны з Берасцейскай вобласці і адна з Менскай, а ў бок Беларусі рушыў адзін аўтобус «Варшава – Гродна»; грузавікі і фуры перасякаюць мяжу свабодна і без чэргаў. На тэрыторыі побач з пунктам дзяжураць вайскоўцы.

Пункт пропуска «Баброўнікі» аднавіў працу пасля доўгага закрыцця і адкрыўся ў ноч з 16 на 17 лістапада 2025 года пасля больш чым двухгадовага простаю, калі ён быў зачынены ў лютым 2023 года ў выніку напружаных адносін паміж Польшчай і Беларуссю.

Па словах беларусаў, якія стаялі на адпачынку пасля праходжання мяжы пад Гарадком у лесе: «Раней мы нават не спрабавалі ехаць у Польшчу, пужалі доўгія чэргі, і ўсё гэта было страшна. Цяпер усё інакш, пункты адкрытыя, можна спакойна паехаць. Але цэны ў Польшчы выраслі, шмат тавараў пад санкцыямі, таму няма сэнсу везці ўсё назад, як раней. Аднак усё роўна едзем, каб пабачыць родных, а “закупы” ўжо не галоўная мэта».

Пустыя Баброўнікі
Пустыя Баброўнікі
Пустыя Баброўнікі
Пустыя Баброўнікі

Беларускае Радыё Рацыя