Рада Еўропы рэкамендуе спрасціць візавы рэжым для грамадзян Беларусі і прымаць іх дакументы без апастыляў. Парламенцкая асамблея Рады Еўропы апублікавала дапаможнік для парламентарыяў ды іншых палітыкаў на беларускай, ангельскай і французскай мовах.
ПАРЕ заклікае прыняць меры па спрашчэнні жыцця беларусаў у выгнанні ў краінах Еўразвязу. Напрыклад, забяспечыць ім доўгатэрміновую легалізацыю, а таксама выдаваць пашпарты замежнікаў для забеспячэння іх права на свабоднае перамяшчэнні па Еўразвязе.
Рэкамендуецца пашырыць выдачу гуманітарных візаў сваякам палітвязняў. Прапануецца распрацаваць нейкае прававое рашэнне на выпадак, калі беларусаў стануць пазбаўляць грамадзянства, і яны застануцца без сапраўдных дакументаў. І не экстрадаваць грамадзян Беларусі з чырвонай карткай Інтэрпола, выданай на патрабаванне рэжыму Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя