BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ракета каля аэрапорта Тэль-Авіва: рэйсы з Польшчы пад пытаннем

Авіякампаніі адна за адной абвяшчаюць пра прыпыненне рэйсаў у Ізраіль пасля таго, як ракета, запушчаная з тэрыторыі Йемена, упала побач з аэрапортам Бен-Гурыён — галоўнай паветранай брамай краіны.

Фота: detaly.co.il, Тамер Аппельбаум

Сітуацыю каментуе актывіст з Ашкелону Барыс Балтэ:

-Ракета, выпушчаная хусітамі з Йемена. Адна з ракетаў упала на тэрыторыю трэцяга тэрміналу аэрапорта імя Бен-Гурыёна. А гэта галоўная брама ў краіну, таму што большасць самалётаў вылятаюць з трэцяга тэрміналу і ўсе прылятаюць у трэці тэрмінал. Большасць кампаній на сённяшні дзень адмянілі свае палёты.  “Белавія” не лятае ўвогуле. З Польшчы таксама адмянілі палёты, ні з Кракава, ні з Варшавы не будзе.

У выніку атакі палёты ў аэрапорце Бен-Гурыён былі ненадоўга прыпыненыя, аднак ужо аднавіўся абмежаваны рух. У адказ шэраг буйных авіякампаній адклалі палёты прынамсі да 6 траўня ўключна.

Сярод іх — Lufthansa, United Airlines, ITA, Air France, Brussels Airlines, Air India, Air Canada, TUS Airways, Transavia, Air Europa і WizzAir.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя