BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея і Беларусь плануюць абменьвацца звесткамі пра мігрантаў

Расея і Беларусь плануюць праз міграцыйную сістэму “Мір” абменьвацца інфармацыяй пра людзей, якія перасякаюць мяжу адной з краін. Гэта дазволіць спрасціць візавы ўлік замежнікаў, але высланым стане больш складана вярнуцца, піша РБК.

Фота: paparazzza / Shutterstock.com

Праект падрыхтаваны ў рамках пагаднення паміж Беларуссю і Расеяй “Аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў”.

Адсочваць мігрантаў будуць праз інфармацыйную сістэму міграцыйнага ўліку “Мір”. Яна была створаная ў Расеі ў 2015 годзе для барацьбы з нелегальнай міграцыяй. Звесткі будуць перадавацца толькі пасля запыту — свабоднага доступу да іх не будзе. У Расеі кажуць, што МУС Беларусі пасля запыту зможа атрымаць звесткі пра выдадзеныя і ануляваныя дазволы на ўезд і знаходжанне, а таксама пра перасячэнне межаў Расеі і Беларусі ў пунктах пропуску. Мяркуецца, што гэтая мера перашкодзіць мігрантам, высланым з адной краіны, вярнуцца праз суседнюю.

Беларускае Радыё Рацыя