Прэзідэнт Уральскай Асацыяцыі турызму Міхаіл Мальцаў патлумачыў, чаму расейскія турысты масава едуць у Беларусь. З ягоных слоў, Беларусь цяпер для расейцаў — самы даступны варыянт паглядзець на Еўропу, піша ura.news.

«Беларусь заўсёды з’яўлялася кірункам папулярным, і асабліва актуальная яна стала ў апошнія гады, калі для нас фактычна закрытыя краіны ЕЗ. А ёсць патрэба ў Еўропе, еўрапейскай архітэктуры і атмасферы», — расказаў Мальцаў. Акрамя еўрапейскіх вуліц і замкаў, эксперт назваў сярод плюсаў адсутнасць моўнага бар’ера, камфортны кошт паездкі, бяспеку і добрае стаўленне да турыстаў.
“У якасці мінуса можна назваць недахоп месцаў для размяшчэння”, – адзначыў Міхаіл Мальцаў. “Гэта значыць попыт настолькі адчувальны і прыкметны, што на бягучы момант не заўсёды ўдаецца месца забраніраваць”.
Па дадзеных расейскіх тураператараў, на Новы год чакаецца сур’ёзны прыток расейскіх турыстаў у Беларусі. Іх будзе значна больш, чым летась.