Грамадзяне РФ выбіраюць Беларусь для адпачынку і падарожжаў не толькі летам, але і восенню. Ужо забраніраваны навагоднія туры.
Тураператары адзначаюць двухразовы рост патоку турыстаў у параўнанні з мінулым годам, паведамляе “Спутнік” са спасылкай на Рэспубліканскі саюз туріндустрыі Беларусі (РСТІ).
Адмысловым попытам карыстаюцца беларускія санаторыі і экскурсійныя праграмы па ўсёй краіне. Цэнтрам прыцягнення для турыстаў, уключна з адпачынкам прэміум-класа, сталі замкі, палацавыя комплексы і ўнікальныя прыродныя месцы.
Пры гэтым турысты з цікавасцю наведваюць не толькі сталіцу – яны едуць у Берасце, Віцебск і Гародню. Попытам таксама карыстаюцца інтэрактыўныя праграмы з прыцягненнем прафесійных артыстаў.