Расейскі лаўкостар «Победа» спыняе палёты ў Беларусь, прынамсі на зіму. У сакавіку танныя рэйсы з Масквы і з Санкт-Пецярбурга маюць вярнуцца ў расклад Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», паведамілі ў беларускім офісе «Победы».

Расейская бюджэтная авіякампанія «Победа» зайшла на беларускі рынак у чэрвені 2022 года, яе апошнія рэйсы ў гэтым сезоне запланаваныя на 25 і 26 кастрычніка.
Увогуле ж «Победа» працуе з 2014 года, прыйшоўшы на змену перавозчыку «Добралёт», які пакінуў рынак праз санкцыі ЕЗ. Што тычыцца «Победы», то пасля пачатку вайны яна засяродзілася на ўнутрырасійскіх рэйсах і палётах у краіны, прыязныя Расеі.





