Самакіраванне Падляшскага ваяводства абвесціла пачатак другога выпуску праграмы вандровак для навучэнцаў “Пазнаем Падляшша”. Мэта – пазнаёміць моладзь з Падляшшам і падтрымаць турыстычную галіну.
Кажа прадстаўнік ваяводскай управы Марэк Маліноўскі:
– Мы з’яўляемся шматкультурным і шматрэлігійным рэгіёнам. Таму на тэрыторыі Падляшскага ваяводства шмат цікавага – гэта і беларуская і ўкраінская меншасці, ёсць татарская, якая кампактна пражывае ў Крушынянах. Таму проста будзе залежыць ад кіраўніцтва школ, што яны хочуць пабачыць. І на гэта дастануць сродкі.
Сума сродкаў, выдзеленых сёлета на арганізацыю паездак для навучэнцаў, складае 1,2 мільёна злотых. Максімальны памер фінансавай падтрымкі – 7,5 тыс. злотых. Школы могуць падаваць заяўкі на фінансаванне да канца лютага. Вынікі будуць падведзены да 15 сакавіка гэтага года.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя