BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэгіянальны цэнтр турыстычнай інфармацыі адкрыўся на вакзале PKS у Беластоку

У Беластоку адкрыўся Рэгіянальны цэнтр турыстычнай інфармацыі. Цэнтр размешчаны на аўтавакзале PKS Nova і стане важным пунктам для ўсіх, хто пачынае падарожжа па Падляшскім ваяводстве.

На адкрыцці выказаўся Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:

 Мы адкрываем інфармацыйны пункт на аўтобусным вакзале PKS Nova, куды з’язджаюцца аўтобусы з усёй правінцыі. Гэта яшчэ адзін крок, каб паказаць сёння нашу правінцыю. Няхай гэты турыстычны сезон будзе паспяховым і найлепшым за апошнія гады, каб як мага больш людзей пазнаёміліся з гэтым ваяводствам і каб ім спадабалася карыстацца турыстычным ваўчарам Падляшскага ваяводства.

Старшыня Падляшскай рэгіянальнай арганізацыі турызму Катажына Садоўска назвала адкрыты Цэнтр «натуральнай брамай у рэгіён» і дадала:

– Падляшская турыстычная арганізацыя займаецца турыстычнай інфармацыяй з 2024 год. Вялікі вопыт супрацоўнікаў Рэгіянальнага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра, безумоўна, будзе спрыяць прафесійнаму абслугоўванню турыстаў, якія сюды будуць прыязджаць.

Цэнтр на аўтавакзале PKS Nova будзе працаваць штодня ў турыстычны сезон з 9-й да 17-й і круглы год. Тут бясплатна прапануюць інфармацыю пра славутасці, маршруты, падзеі і месцы начлегу ў Падляшшы.

Беларускае Радыё Рацыя