BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэйсы «Белавія» ў Тэль-Авіў і назад адменены

“Белавія” адмяніла заўтрашні рэйс у Тэль-Авіў. Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце авіякампаніі.

1 сакавіка самалёт у Тэль-Авіў павінен быў вылецець у 7:10, а зваротны – у Менск – быў запланаваны на 20:40.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты пачалі маштабную ваенную аперацыю супраць Ірана, каб ухіліць пагрозы ад іранскага ўрада. У аперацыі ўдзельнічае таксама Армія абароны Ізраілю.