Украінскія памежнікі зафіксавалі найвышэйшы за апошнія гады паток пасажыраў, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, напярэдадні Калядаў колькасць тых, хто перасякае мяжу, дасягнула рэкордных значэнняў. За суткі мяжу перасеклі 150 тысяч грамадзян — гэта адзін з найвышэйшых паказчыкаў за апошнія гады.
Найбольшы паток назіраецца на пераходах з Польшчай, хоць рост колькасці пасажыраў зафіксаваны па ўсіх напрамках. Пры гэтым, паводле памежнікаў, колькасць уездаў і выездаў амаль раўнамерная: штодня мяжу перасякаюць каля 75 тысяч чалавек у абодвух кірунках.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: static.nv.ua






