BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэкордна вырасла чарга аўтамабіляў на выезд з Беларусі ў краіны ЕЗ

На межах Беларусі і краінаў Еўразвязу ў чарзе стаяць больш за тры з паловай тысячы грузавых і легкавых аўтамабіляў, а таксама аўтобусаў. У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі паведамілі пра істотны рост пасля выхадных чаргі легкавых і грузавых аўтамабіляў на ўезд у краіны Еўразвязу.

Фотаз адкрытых крыніц

Як вынікае з афіцыйнага сайту ведамства, 23 чэрвеня а 10.00 уезду ў польскі пункт пропуску Цярэспаль з Берасця чакалі 2000 легкавых аўтамабіляў і 57 аўтобусаў. У пункце пропуску Казловічы (з польскага боку Кукурыкі) уезду ў Польшчу чакаюць 57 грузавікоў. Найбольш загружаным памежным пераходам для грузавікоў у Літве застаюцца Меднікі — 540 аўтамабіляў у чарзе. На выезд у кірунку Салечнікаў чакаюць 530 грузавых аўтамабіляў.

Выезду ў Латвію праз пункт пропуску Патэрніекі (Грыгораўшчына з беларускага боку) чакаюць 420 грузавікоў. Беларускія памежнікі сцвярджаюць, што памежныя пункты Польшчы, Літвы і Латвіі не выконваюць дзённых нормаў афармлення аўтамабіляў.