Такая ідэя ўзнікла ў кіраўніцы валанцёрскай арганізацыі “Дапамога” і гаспадыні “Беларускага Замка” ў Вільні – Наталлі Калегавай. Яна хоча звазіць на Канарскія выспы 20 беларускіх жанчын, якія зведалі пакуты зняволення ў турмах Беларусі.

Як кажа Наталля, яна ўжо купіла ўсім квіткі і аплаціла першую частку арэнды за вілу з сімвалічнай назвай Fort. Але, каб дзяўчаты змаглі там адпачыць месяц, патрэбна агулам сума каля 22 000 еўра.
-Мы заплацілі аванс за гэтую вілу. Я разумела, што калі я гэта не зраблю, то невядома калі гэта ўсё адбудзецца. І трэба пачынаць, ісці і рабіць з вялікаю вераю, што ўсё атрымаецца. Увогуле, грошы не такія вялікія. А там віла з лазняю на дровах, акіян, рэліктавы лес, вулкан. Вялізная тэраса, дзе можна займацца ёгай.
Валанцёрская арганізацыя «Дапамога» і створаны ёй Беларускі цэнтр дапамогі “Замак” прымаюць беларускіх уцекачоў і былых палітвязняў у Літве са жніўня 2020 года. За гэты час яны дапамаглі больш за 2300 беларусам.
Калі вы жадаеце падтрымаць рэтрыт для беларускіх палітвязынак, то гэта можна зрабіць, даслаўшы грошы праз рахункі, якія змешчаныя на сайце “Дапамогі”. https://dapamoga.lt/#support
Беларускае Радыё Рацыя






