Ратавальнікі папярэдзілі, што павелічэнне роўня вады ў рэках краіны запаволілася, інтэнсіўнасць за суткі складае ад 1 да 15 сантыметраў. Самая складаная сітуацыя на Гомельшчыне на Прыпяці каля вёскі Першая Слабодка і аграгарадка Ленін. Тут ровень вады перавышае небяспечныя высокія адзнакі. Паводле адмыслоўцаў, сітуацыю можа пагоршыць рэзкае пацяпленне.
“Разлік робіцца з самых горшых варыянтаў развіцця паводкі”, – гаворыць інструктар Таварыства выратавання людзей на вадзе:
-Увогуле, падрыхтоўка да любой паводкі пачынаецца пасля таго, як папярэдняя заканчваецца. То бок, чысцяцца рэкі, каналы, прымаюцца неабходныя рашэнні з улікам аналізу папярэдняга года.
Ратавальнікі адзначаюць, што паводка цалкам залежыць ад надвор’я. Самае лепшае для сыходу вялікай вады, калі ўначы маразы, а ўдзень адліга, тады ідзе павольны спад.
Беларускае Радыё Рацыя