Па 5% міжнародных пералётаў расейцаў гэтым летам прыпадае на Беларусь і Азербайджан — гэта 7–8 месца па папулярнасці ў грамадзян РФ за названы перыяд.

Такія даныя ўтрымліваюцца ў апублікаваным ТАСС даследаванні анлайн-сэрвісу для куплі авіябілетаў “Авіясэйлс”.
Самым папулярным месцам прызначэння для расейцаў, якія вандруюць па паветры, гэтым летам з вялікім адрывам з’яўляецца Узбекістан — 21% міжнародных пералётаў. Далей ідуць Турэччына, Армэнія, Грузія, Кыргызстан і Таджыкістан.
Раней, у сакавіку бягучага году профільны расейскі анлайн-сэрвіс “Туту” паведамляў, што летась назіраўся “рэзкі рост турыстычнага патоку з РФ у Беларусь”.






