BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак

Авіякампанія Ryanair пачынае штрафаваць пасажыраў, якіх здымуць з рэйса за парушэнне парадку. Штраф складзе 500 фунтаў стэрлінгаў (каля 586 еўра). Гэтыя меры накіраваныя на барацьбу з агрэсіўнымі паводзінамі на борце і пакрыццё выдаткаў, якія ўзнікаюць праз затрымкі і змены маршрутаў.

У Ryanair падкрэслілі, што іншыя пасажыры не павінны цярпець праз аднаго чалавека, які паводзіць сябе неадэкватна. Прытым штраф будзе накладацца нават у тым выпадку, калі пасажыра выведуць з самалёта яшчэ да вылету. Спісвацца ён будзе з карткі, якая выкарыстоўвалася для браніравання квітка.

Калі вынікам дзеянняў парушальніка стане змена маршруту, то яго могуць абавязаць пакрыць усе звязаныя з гэтым выдаткі — яны могуць дасягаць больш за 10 000 фунтаў (каля 11 700 еўра).

За знаходжанне на борце ў стане алкагольнага ап’янення таксама прадугледжваецца штраф да 5000 фунтаў.