Ірландскі лаўкостэр Ryanair увёў новы штраф на 100 еўра для пасажыраў, якія прыбываюць на стойку рэгістрацыі менш чым за 40 хвілін да вылету.

У кампаніі тлумачаць, што гэтае рашэнне прынята для паляпшэння пунктуальнасці рэйсаў, бо затрымкі з-за спазненняў парушаюць расклад і выклікаюць нязручнасці для іншых пасажыраў.
Раней Ryanair ужо ўвёў іншыя дадатковыя зборы, напрыклад, 55 еўра за рэгістрацыю ў аэрапорце, калі яна не была зроблена анлайн. У кампаніі рэкамендуюць рэгістравацца праз інтэрнэт не пазней чым за дзве гадзіны да вылету і прыбываць у аэрапорт загадзя, каб пазбегнуць лішніх выдаткаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Getty Images