BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Са Смаленска цягнікі паедуць у Оршу і Віцебск

Адкрыццё новых чыгуначных напрамкаў паміж Расеяй і Беларуссю ў бягучым годзе анансаваў расейскі пасол у Менску Барыс Грызлоў.

“Нашы краіны рэалізуюць шэраг перспектыўных праектаў, многія з якіх звязаныя з транспартам і лагістыкай, — цытуе дыпламата сайт расейскай амбасады. — На днях быў запушчаны цягнік паміж Псковам і Беларуссю. Цяпер мы працуем над тым, каб наладзіць чыгуначныя зносіны Смаленск — Орша і Смаленск — Віцебск. Гэта таксама будзе рэалізавана сёлета”.

“Яшчэ адзін цікавы праект — высакахуткасная чыгуначная магістраль Масква — Менск. Цягнік будзе дасягаць сталіц краін на працягу прыкладна трох гадзін. Гэты перспектыўны напрамак таксама будзе рэалізаваны”, — дадаў Грызлоў.

Беларускае Радыё Рацыя