BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Самалёты ўзбекістанскіх ліній будуць абмінаць Расею і Беларусь

Самалёты Uzbekistan Airways цяпер абмінаюць Расею і Беларусь бокам. Ужо з 20 студзеня самалёты выкарыстоўваюць паветраны шлях праз Азербайджан і Турцыю.

Такое рашэнне было прынята пасля справаздачы Еўрапейскага агенцтва авіяцыйнай бяспекі аб небяспецы палётаў над еўрапейскай тэрыторыяй Расеі. «Вядома, гэта падоўжыць палёт на 30-40 хвілін у адзін бок і пацягне за сабой дадатковыя выдаткі для кампаніі. Тым не менш мы не сталі павышаць тарыфы, паколькі гэта форс-мажорная сітуацыя і пасажыр не павінен несці за яе адказнасць», – распавёў кіраўнік авіякампаніі.

Нагадаем, раніцай 25 снежня 2024 года самалёт Azerbaijan Airlines, які ляцеў з Баку ў Грозны, атрымаў пашкоджанні над тэрыторыяй Чачні ў выніку атакі СПА. Самалёт разбіўся каля Актаў у Казахстане.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: samolets.com/uzbekistan