BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Самы доўгі падвесны мост у Беларусі адкрылі ў Мастах

Самы доўгі падвесны мост у Беларусі праз раку Нёман урачыста адкрыты ў горадзе Масты Гарадзенскай вобласці, паведамляе тэлеграм-канал «Пул 4».

На адкрыцці старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Юрый Караеў заявіў, што новы падвесны мост — гэта «унікальны непаўторны аб’ект, аналагаў якому няма ў Беларусі». “Падвесны мост праз Нёман у паркавай зоне горада – яго візітоўка. Ён важны і патрэбны як для грамадзян, якія пражываюць тут, так і ў плане падвышэння турыстычнай прывабнасці», — сказаў Караеў.

Даўжыня маста складае 193 метры. Апошні раз капітальны рамонт праводзіўся на ім яшчэ ў 1990-х гадах.

Работы па абнаўленні канструкцыі стартавалі ў 2024 годзе, і цяпер мост зноў адкрыты для пешаходаў.