BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Самы напружаны кірунак — польскі

Па дадзеных беларускага дзяржпагранкамітэта, на сярэдзіну сённяшняга дня на мяжы Беларусі і Еўразвяза знаходзяцца амаль 1900 легкавушак і больш за 1100 грузавікоў.

Самы напружаны напрамак — польскі. У пункце пропуску “Берасце” сабралася 1865 легкавых аўтамабіляў, а таксама 45 пасажырскіх аўтобусаў. Сярэдні час чакання складае амаль 69 гадзін.

На беларуска-літоўскай мяжы чарга таксама застаецца значнай. Так, у “Каменным Логу” чакаюць 10 легкавушак і 350 фур, а ў “Беняконях” — 550 фур.

На латвійскім напрамку ў пункце пропуску “Грыгароўшчына” знаходзяцца 200 грузавікоў.