BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сейм Латвіі ўводзіць абмежаванні для іншаземцаў, якія прыязджаюць у краіну

Сейм Латвіі ўводзіць абмежаванні для іншаземцаў, якія прыязджаюць у краіну, а таксама для сваіх грамадзян, якія выязджаюць у Расею і Беларусь. Так краіна змагаецца са шпіянажам.

Фота: tripadvisor.ru

Сейм Латвіі падтрымаў папраўкі да Закона «Аб дзяржаўнай мяжы», якія прадугледжваюць патрабаванне для замежнікаў, у якіх няма выдадзенай у Латвіі візы або віду на жыхарства, прадастаўляць перад уездам у краіну канкрэтныя звесткі пра сябе, піша «Delfi». Трэба падаць мэту паездкі, тэрмін знаходжання, месца пражывання, маршрут перамяшчэння і кантактную інфармацыю. Таксама спатрэбіцца інфармацыя аб сферы занятасці і аб тым, ці не з“яўляецца іншаземец дзяржаўным служачым, ці служыў у войску і так далей.

Змены маюць увайсці ў жыццё з верасня бягучага года. Сейм Латвіі таксама падтрымаў у першым чытанні законапраект, які прадугледжвае забарону на паездкі ў Расею і Беларусь для дзяржаўных работнікаў.