Колькасць спыненых суседнімі краінамі Еўразвязу з пачатку года спробаў незаконнага пранікнення з беларускай тэрыторыі дасягнула 30.022, Сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз статыстыкі памежных службаў.
84% спробаў нелегальнай міграцыі прыпала на Польшчу (25.180), 14% — на Латвію (4.257), 2% — на Літву (585). За аналагічны леташні перыяд было зафіксавана 30.697 спробаў.
Як адзначае «Позірк», напружанасць на мяжы Беларусі і Еўразвязу, якая ўпала летам, працягвае расці.