BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шэнгенскія візы для беларусаў у 2024 годзе. Якія краіны іх часцей выдаюць?

У 2024 годзе грамадзяне Беларусі атрымалі каля 157 тыс. шэнгенскіх віз. Але гэта без уліку Грэцыі, Іспаніі і Харватыі, якія выдаюць візы праз расейскія дыппрадстаўніцтвы. Візавую статыстыку, як звычайна, апублікавала Еўракамісія.

Топ-5 краін, якія выдалі беларусам найбольш віз, у цэлым не змяніўся. Гэта: Германія — 50 459, Італія — 49 588, Польшча — 20 952, Венгрыя — 13 953 і Францыя — 11 889.

Гэтая статыстыка ўключае ў сябе толькі «чысты шэнген» — гэта значыць візы тыпу С, а нацыянальныя візы тыпу D яна не ўлічвае. ЕК таксама не дае інфармацыі пра мэты візіту. Турысцкія, гасцявыя і іншыя віды віз аб’яднаны ў адной лічбе.

З тэндэнцый мінулага года можна адзначыць, што практычна ўсе асноўныя краіны, дзе беларусы звыкла атрымлівалі візы, паменшылі іх выдачу. Акрамя Італіі, якая павялічыла колькасць выдадзеных віз больш чым на 10%. А, напрыклад, Польшча скараціла прыкладна на трэць.

Акрамя таго, рэзка вырасла доля адмоваў. Напрыклад, пры атрыманні нямецкага «шэнгену» — да 2,6%, венгерскага — да 2,3%, а Францыя адмаўляла беларусам увогуле ў 6,2% выпадкаў.