BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сезонны маршрут «Turystyczna Ósemka» звяжа галоўныя турысцкія цікавінкі вакол Беластока


13 чэрвеня ў рэгіёне стартаваў новы аўтобусны маршрут «Turystyczna Ósemka». Ён пракладзены праз гарады і вёскі вакол Беластока — Супрасль, Харошчу, Тыкоцін, Васількаў, Копную Гуру, Беласток і Курава. Траса нагадвае лічбу восем — таму і атрымала такую назву.

Кажа дырэктар Бюро Турызму Маршалкоўскай ўправы Кацярына Садоўска:

– Вандроўкі будуць арганізаваны вялікімі аўтобусамі, якія разлічаны на асоб непоўнаспраўных, а таксама для перавозкі ровараў. Праект будзе працягвацца да канца жніўня. Спадзяемся, што турысты будуць з задавальненнем гэтым карыстацца. І наступныя гады будзем гэты маршрут надалей развіваць.

Пра карысць новага маршруту кажа бурмістр Харошчы Роберт Вардзіньскі:

– Турыстычны маршрут наведае таксама і Харошчу. Таму мы рэкламуем свае цікавінкі. Спадзяемся, што пабачым больш турыстаў, а яны пабачаць нашыя адметнасці і краявіды і ў іх з’явіцца жаданне яшчэ раз нас наведаць. Таму мы вельмі гэтым задаволеныя.

«Turystyczna Ósemka» будзе курсаваць сем дзён на тыдзень, пачынаючы з доўгіх выходных чэрвеня і да канца жніўня. Кожны дзень запланавана тры рэйсы: а 8:30, 11:00 і 16:00 ад аўтавакзала PKS Nova. Па нядзелях турыстаў будзе суправаджаць экскурсавод.

Падрабязнасці пра маршрут і квіткі — на сайце Podlaskie Travel.

“Turystyczna Ósemka” Wakacyjna linia autobusowa województwa podlaskiego.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя