Сілавікі знайшлі чарговы спосаб рэпрэсаваць беларусаў. Акрамя таго, што вас могуць затрымаць на мяжы па вяртанні з ЕЗ, могуць яшчэ і спакойна пусціць у Беларусь, а потым зрабіць невыязным і рэпрэсаваць.
Пра гэта Белсату паведамляе чалавек, які сам апынуўся ў такой сітуацыі. Вядома мінімум пра 10 невыязных штомесяц.
Прадстаўнік «Байсол» у размове з «Белсатам» сказаў, што такія гісторыі здараюцца рэгулярна.
Найчасцей з забаронаю на выезд сутыкаюцца асобы, якія бралі ўдзел у акцыях пратэсту, і маладзёны прызыўнога ўзросту.
Галоўная парада і прынцыповая пазіцыя «Байсол» — лепей не ездзіць у Беларусь, калі вам можа пагражаць небяспека ці ёсць падазрэнні на гэты конт. Некаторыя беларусы спрабуюць паехаць дадому праз Расею. Гэта трохі павялічвае шанцы на поспех, але не заўсёды дапамагае.