Слонімскую сінагогу наведаў яе новы гаспадар – гэта бізнесмен з Расеі Дзяніс Дудараў. Будынак ён купіў сёлета ў лютым.
Згодна з умовамі аўкцыёна, уладальнік павінен аднавіць помнік архітэктуры за 5 гадоў, пры гэтым захаваць яго стылістычныя і канструктыўныя асаблівасці. Разам з Дударавым была яго праектная каманда, піша “Слонімскі веснік”.
Сінагога ў Слоніме — помнік архітэктуры сярэдзіны 17 стагоддзя (найстарэйшы будынак у горадзе). На працягу дзесяцігоддзяў яна знаходзіцца ў занядбаным стане. Папярэднюю спробу аднавіць сінагогу рабіла пісьменніца і педагог Ілона Караваева, але ажыццявіць задуманае не змагла, і сінагогу вярнулі дзяржаве.