Улады Шры-Ланкі датэрмінова адмянілі візы для грамадзян Беларусі і яшчэ 37 краін. Падрабязнасці прыводзіць шры-ланкійскае выданне Newswire, яно цытуе заяву міністра замежных спраў Алі Сабры.
Рашэнне набыло моц неадкладна, а таму «бязвіз» магчымы ўжо сёння. Такое паслабленне будзе дзейнічаць да 31 сакавіка 2025 года.
Першапачаткова ўлады хацелі зняць абмежаванні толькі 1 кастрычніка і тады спіс краін быў меншы – хуткі штамп прапаноўвалі турыстам з 35 краін.
Па новых правілах візу па прылёце афармляць больш не трэба. Цяпер падарожнікам проста паставяць штамп у пашпарт, там жа будзе адзнака пра дату ўезду.