Узрасла колькасць ахвяраў сутыкнення двух хуткасных цягнікоў, што адбылося ў нядзелю вечарам на поўдні Гішпаніі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: dreamstime.com
Міністэрства ўнутраных спраў краіны пацвердзіла гібель як мінімум трыццаці дзевяці чалавек. Гішпанскі грамадскі вяшчальнік RTVE паведаміў са спасылкай на крыніцы ў паліцыі пра сто пяцьдзесят дзве асобы параненыя.
«Сіла аварыі была вельмі моцнай. Верагодна, мы знойдзем (яшчэ) ахвяр», — сказаў Хуанма Марэна, кіраўнік рэгіянальнага ўраду Андалузіі, дадаўшы, што для выдалення металічных фрагментаў з разбітых цягнікоў і спробы знайсці новых ахвяр спатрэбіцца цяжкая тэхніка.
Беларускае Радыё Рацыя






