BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Таксі ў Беларусі пачынаюць працаваць па новых правілах

У Беларусі ад сёння пачаў дзейнічаць рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярным злучэнні.

Унесці звесткі пра транспартныя сродкі (аўтобусы і аўтамабілі таксі), кіроўцаў і дыспетчараў у адзіную базу даных перавозчыкі маглі на працягу трох месяцаў, пачынаючы з 1 жніўня. Тыя, хто не здолеў гэта зрабіць да 1 лістапада, афіцыйна працаваць не змогуць.

Унясенне ў рэестр перавозчыкаў-«нерэгуляраў» будзе адбывацца і пасля 1 лістапада, аднак гэтая працэдура стане ўжо платнай. Кампаніі, якія будуць працаваць не па правілах, рызыкуюць сваімі транспартнымі сродкамі: у такім выпадку дзяржава мае права канфіскоўваць аўтобус або легкавы аўтамабіль. 

Цяперашняя рэформа прадугледжвае таксама абавязковую наяўнасць камер відэаназірання (рэгістратараў) у салоне транспартнага сродку.

Як раней паведамілі ў Мінтрансе, павышэння тарыфаў у таксі з 1 лістапада ў сувязі з фармаваннем рэестра не плануецца. Разам з тым, самі кіроўцы і пасажыры лічаць, што цэны ў бліжэйшы час на паслугі будуць павялічвацца.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ілюстрацыйнае з адкрытых крыніц