BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ТАСС: У Беларусь турысты едуць дзеля смачнай ежы, шпацыру і шопінгу

Беларусь, Абхазія і Грузія ўвайшлі ў тройку самых папулярных турыстычных напрамкаў для летніх падарожжаў расейцаў. Пра гэта ТАСС паведаміў заснавальнік і генеральны дырэктар сэрвісу анлайн-браніравання жылля “Суточно.ру” Юрый Кузняцоў.

Фота: eurasia.expert

“Мацней за ўсё за год попыт вырас на Беларусь, Абхазію, Грузію і Узбекістан – у сярэднім на 40-50%. У Беларусь турысты едуць дзеля смачнай ежы, шпацыру, шопінгу. У Абхазію і Грузію – каб адпачыць на моры, дзеля прыроды і каларыту “, – сказаў суразмоўца агенцтва.

Па дадзеных аналітыкаў, даражэй за ўсё пасуткавая арэнда жылля каштуе ў Арменіі – 5138 рублёў за суткі. У Беларусі сярэдні кошт складае 5127 рублёў за суткі, у Кіргізіі – 5116 рублёў, у Грузіі – 4791 рубель, у Абхазіі – 4780 рублёў, у Азербайджане – 4758 рублёў, ва Узбекістане – 4280 рублёў. Танней за ўсё арэнда ў Казахстане – 3954 рублі.