BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тбілісі: украінскія сцягі на вуліцах гораду 

Сталіца Грузіі пасля двух гадоў поўнамаштабнага ўварвання выказвае сваю салідарнасць з Украінай. На дамах старога горада можна заўважыць не толькі ўкраінскія сцягі, але і палітычныя графіці, якія прысвечаныя вайне. 

Сцягі трапляцца ледзь не на кожным доме ў Тбілісі, розныя ўстановы гораду ўпрыгожаныя налепкамі са сцягам Украіны, ці з надпісамі “Рускі ваенны…”.

Персанал гэтых устаноў прынцыпова не размаўляе на расейскай мове, бо лічыць яе мовай акупантаў. Аднак колькасць расейскамоўных турыстаў у Тбілісі не памяншаецца.

З’явілася новая тэндэнцыя: турысты з Расеі, Малдовы, Беларусі ці Казахстана стараюцца размаўляць з персаналам кавярняў ці рэстарацый па-ангельску. 

Беларускае Радыё Рацыя